ТЭГЕРАН. Парлямэнцкія выбары ў Іране павінны адбыцца 20 лютага, і ні на дзень пазьней, – заявіў сёньня найвышэйшы духоўны лідэр краіны аятала Алі Хамэнэі. У сёньняшнім тэлевізійным выступе аятала перасьцярог, што ўсякія спробы перашкодзіць правядзеньню выбараў незаконныя й забароненыя ісламам. Шэраг іранскіх рэфармістаў пагражае байкотам выбараў у адказ на адхіленьне ад удзелу ў іх некалькіх тысяч лібэральных кандыдатаў.