Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:52 ]  ЭЗ настойвае на празрыстых і сумленных выбарах у Іране


БРУСЭЛЬ. Прадстаўнікі Эўракамісіі сёньня заявілі, што лютаўскія выбары ў Іране павінны быць адкрытыя й сумленныя. Прэсавая сакратарка Эўракамісіі Эма Удвін адмовілася камэнтаваць рашэньне рэфармістаў не браць удзелу ў выбарах. Аднак, як адзначыла спадарыня Удвін, Эўразьвяз чакае, што вынікі галасаваньня будуць адлюстроўваць волю жыхароў Ірану. Адзін з дыпляматаў Эўразьвязу паведаміў нашаму радыё, што Брусэль не зьбіраецца ўмешвацца ў працэс выбараў, таму што краіна павінна сама вырашаць свае ўнутраныя праблемы.
XS
SM
MD
LG