ПЭКІН. Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Кітаю Жанг Куі сёньня паведаміў, што другі раўнд шасьцібаковых перамоваў у пытаньні атамнай праграмы Паўночнай Карэі адбудзецца ў Кітаі 25 лютага. Раней сёньня інфармацыйнае агенцтва КНДР паведаміла, што Пхэньян узгадніў новую дату перамоваў з усімі ўдзельнікамі.