Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:17 ]  Камісія брытанскага парлямэнту: "Няўдача пры пошуках зброі масавага зьнішчэньня падарвала давер да ЗША й Вялікабрытаніі"


ЛЁНДАН. Камісія брытанскага парлямэнту заявіла, што правал пошукаў зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку наносіць шкоду змаганьню з тэрарызмам. У сваёй справаздачы спэцыяльная камісія Палаты Грамадаў адзначыла, што няўдача пры пошуках зброі падарвала давер да Злучаных Штатаў і Вялікабрытаніі. У дакумэнце адзначаецца, што вайна ў Іраку падвысіла пагрозу тэрарыстычных нападаў на брытанскія аб’екты. На думку парлямэнтароў, прысутнасьць брытанскіх вайсковых сілаў і цывільных спэцыялістаў ў Іраку можа быць патрэбная на працягу яшчэ некалькіх гадоў.
XS
SM
MD
LG