Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:45 ]  Іран: рэфармісты заявілі пра байкот парлямэнцкіх выбараў


ТЭГEРАН. Ісламскі іранскі фронт – асноўная рэфармісцкая партыя Ірану –заявіла, што будзе байкатаваць парлямэнцкія выбары ў адказ на адхіленьне ад удзелу ў іх некалькіх тысяч лібэральных кандыдатаў. У сваю чаргу Рада вартавых ісламскай рэвалюцыі адкінула сёньня патрабаваньне іранскага ўраду перанесьці прызначаныя на 20 лютага выбары. Сябра Рады Рэза Заварэгі заявіў, што выбары могуць быць адкладзеныя толькі ў выпадку вайны або акупацыі краіны. Рада вартавых ісламскай рэвалюцыі выконвае функцыі верхняй палаты парлямэнту. У яе склад уваходзяць шэсьць кансэрватыўных клірыкаў і шэсьць юрыстаў.
XS
SM
MD
LG