Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:55 ]  Птушыны грып у азіяцкіх краінах забраў жыцьцё 12 чалавек


БАНГКОК. Яшчэ два чалавекі – 18-гадовы хлопец у Віетнаме й 58-гадовая жанчына ў Тайляндзе – памерлі ад птушынага грыпу. Тым самым колькасьць ахвяраў птушынага грыпу ў Азіі вырасла да 12 чалавек. Таксама сёньня кітайскія ўлады паведамілі пра пяць новых выпадкаў захворваньня людзей на птушыны грып. Усясьветная арганізацыя здароўя высьвятляе цяпер, ці маглі дзьве віетнамскія сёстры, якія памерлі ад хваробы ў мінулым месяцы, заразіцца ёю ад свайго брата. Дасюль не было зафіксавана ніводнага выпадку перадачы птушынага грыпу ад чалавека чалавеку.
XS
SM
MD
LG