Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:14 ]  Ізраільскія сілы правялі рэйд на заходні бераг Ярдану


ЕРЫХОН: У часе перастрэлкі паміж ізраільсікмі сіламі і палестынскімі паўстанцамі з Брыгады Пакутнікаў Аль-Акса на заходнім беразе Ярдану-адзін палестынец загінуў. Сябра палестынскага кабінэту Саэб Эрэкат асудзіў аперацыю, якая супала з мусульманскім сьвятам ахвярапрынашэньня -Ід Аль-Адха. Ён паведаміў, што ў рэйдзе ўдзельнічалі каля 20 джыпаў і бронетранспарцёраў. Паводле ізраільскіх сілаў бясьпекі , Шаадзі Місэм з Джэніну знаходзіўся ў вышуку, і хаваўся ў Ерыхоне. У часе аперацыі быў поўнасьцю разбураны двухпавярховы будынак у якім знаходзіўся Шаадзі Місэм. Ізраільскія сілы арыштавалі ў вёсцы Гізмэх каля Рамала яшчэ 6 палестынцаў.
XS
SM
MD
LG