МАСКВА: Сёньня загінулі чатыры чалавекі са службы бясьпекі пра-маскоўскай адміністрацыі Чачні . Прадстаўнік міністэрства Ўнутраных справаў Чачні Руслан Атсаеў паведаміў, што калі 10 нападнікаў ўварваліся ў быдынак мясцовых уладаў ў вёсцы Алерой, адкрылі агонь з аўтаматычнай зброі і закідалі будынак гранатамі. У часе атакі загінуў таксама адзін з нападнікаў. Кіраўнік службы бясьпекі, сын адміністратара Чачні-Рамзан Кадараў лічыць, што атака была праведзеная чачэнскімі партызанамі.