Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:18 ]  Амаль 120 дэпутатаў іранскага парляменту падалі ў адстаўку


ТЭГЭРАН: Амаль 120 дэпутатаў іранскага парляменту падалі ў адстаўку ў знак пратэсту супраць ўмяшаньня Рады Ахоўнікаў Іслямскай Рэвалюцыі ў выбарчы працэс, што прывяло да дзяржаўнага крызісу. Спікэр парляменту Мэхдзі Карубі асудзіў кансэрватыўную Раду, якая адхіліла ад удзелу ў выбарчай кампаніі некалькі тысячаў кандыдатаў, у тым ліку 87 цяперашніх дэпутатаў. Карубі заявіў, што ня можа быць так, што дэпутатаў абірае сьпярша Рада Ахоўнікаў Рэвалюцыі, а потым народ. Карубі паведаміў, што ён і прэзыдэнт Хатамі заклікалі духоўнага лідэра Ірану аятаолу Хамэнэі вырашыць гэтую праблему.
XS
SM
MD
LG