ЛЁНДАН. Авіякампаніі “British Airways” і “Air France” зь меркаваньняў бясьпекі адмянілі дзевяць рэйсаў. Сьпярша “British Airways” зьняла пяць рэйсаў зь Лёндану ў амэрыканскія гарады Вашынгтон і Маямі й назад. Пазьней пра адмену чатырох рэйсаў з Парыжу ў Вашынгтон і назад паінфармавала авіякампанія “Air France”. Паводле словаў афіцыйнага прадстаўніка амэрыканскіх службаў бясьпекі, Вашынгтон атрымаў інфармацыю пра тое, што “Аль-Кайда” рыхтуе найбліжэйшымі днямі некалькі нападаў на рэйсах з Эўропы ў Амэрыку.