Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:24 ]  "Хамас" пагражае выкраданьнямі ізраільскіх салдатаў


ГАЗА. Палестынская групоўка “Хамас” пагражае выкраданьнямі ізраільскіх салдатаў – дзеля пазьнейшай мены іх на палестынскіх зьняволеных. Гэтыя пагрозы прагучалі ад духоўнага лідэра “Хамасу” шэйха Ахмэда Ясіна. Напярэдадні Ізраіль паводле дамоўленасьці з групоўкаю “Хэзбалаг” вызваліў каля 400 зьняволеных палестынцаў і грамадзянаў арабскіх краінаў, атрымаўшы наўзамен выкрадзенага некалькі гадоў назад ізраільскага бізнэсоўца, а таксама парэшткі трох забітых ізраільскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG