БРУСЭЛЬ. Экспэрты Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў могуць адправіцца ў Ірак найбліжэйшымі днямі, – пра гэта сёньня паінфармаваў генэральны сакратар ААН Кофі Анан. Паводле ягоных словаў, камандаваньне вайсковай каааліцыі ў Іраку запэўніла, што зробіць усё магчымае, каб гарантаваць супрацоўнікам ААН бясьпеку. Экспэрты маюць вызначыць, ці магчымае ў пэрыяд да 30 чэрвеня правядзеньне ў Іраку агульных выбараў.