РЫЯД. Пяць супрацоўнікаў спэцслужбаў Савудаўскай Арабіі загінулі ў выніку перастрэлкі зь меркаванымі тэрарыстамі ў цэнтры сталіцы краіны Рыядзе. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі кіраўніцтва дзяржавы. Сёньня ў Рыядзе пачынаецца хадж – рытуальнае паломніцтва двух мільёнаў мусульман у сьвяты горад Мека.