Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:57 ]  Міхаіл Саакашвілі -- за далучэньне Грузіі да Эўразьвязу


БЭРЛІН. Новы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выступіў за далучэньне сваёй краіны да Эўрапейскага Зьвязу. У інтэрвію нямецкай газэце “Більд” Саакашвілі заявіў, што грузіны “прызнаюць эўрапейскія каштоўнасьці” і ўваходжаньне Грузіі ў Эўразьвяз магло б прынесьці блёку карысьць. Грузінскі прэзыдэнт прыбыў у Бэрлін для перамоваў з кіраўніцтвам Нямеччыны і ўдзелу ў антыкарупцыйным форуме.
XS
SM
MD
LG