ВАШЫНГТОН. Кіраўнік групы ваенных экспэртаў Дэйвід Кэй, які пакідае сваю пасаду, заявіў, што амаль усе спэцслужбы памыляліся ў пытаньні наяўнасьці ў Іраку зброі масавага зьнішчэньня. У сваёй прамове на паседжаньні ваеннага камітэту Сэнату Кэй адзначыў, што спэцслужбы Францыі й Нямеччыны таксама былі ўпэўненыя ў наяўнасьці хімічнай і бяілягічнай зброі ў Іраку.