Лёндан. Інфармацыя ВВС пра тое, што ўрад Тоні Блэра наўмысна перабольшваў пагрозы, якія сыходзяць ад Садама Хусэйна, зьяўляецца неабгрунтаванай. Пра гэта заявіў сёньня кіраўнік адмысловай групы лорд Брайан Хаттан, які займаўся расьледваньнем у справе самагубства ўрадавага экспэрта ў справе ўзбраеньняў Дэвіда Келі. Паводле лорда Хаттана, брытанскі ўрад не вінаваты ў сьмерці Келі і не зрабіла нічога амаральнага, калі абнародвала ягонае імя. ВВС, абвінавачваючы ўрад Тоні Блэра ў перабольшваньні пагрозы ад Саддама Хусэйна, спасылалася на ананімнага экспэрта. Келл пакончыў жыцьцё самагубствам летам мінулага году, калі ягонае імя было агалошанае.