РАМАДЗІ. ІРАК. Найменей чатыры ірацкіх паліцыянты былі забітыя ў выніку нападу на іх паўстанцаў у горадзе Рамадзі, што на захадзе ад Багдаду. Інфармацыйныя агенствы спасылаюцца на паліцыю, якая заявіла, што гэтыя забойствы адбыліся, калі паўстанцы абстралялі паліцэйскі пост у горадзе ўчора ўвечары. Тым часам, агенцтва Франс Прэс паведамляе пра забойства ў Іраку сёньня яшчэ двух паліцыянтаў. Аднак, гэтая інфармацыя афіцыйна не пацьверджаная.