Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:01 ]  Беларусь гатовая на рынкавыя адносіны з дастаўнікамі газу


МЕНСК, МАСКВА. Аляксандар Лукашэнка ў тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуцінам пацьвердзіў гатовасьць Беларусі перайсьці на рынкавыя адносіны з расейскімі дастаўнікамі газу. Паведамляецца, што Ўладзімір Пуцін даручыў ураду Расеі разгледзець магчымасьць выдзяленьня Беларусі крэдыту для закупу расейскага газу. У сваю чаргу кіраўнік Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч заявіў, што Менск гатовы ўзяць крэдыт, магчыма, і у расейскага ўраду, але толькі ў тым разе, калі гэта будзе выгадна для Беларусі.
XS
SM
MD
LG