Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:55 ]  Кофі Анан крытыкуе сьвет за "бязвольнасьць"


СТАКГОЛЬМ. Усясьветная супольнасьць мела магчымасьці, аднак не праявіла ані жаданьня, ані рашучасьці, каб прадухіліць масавыя забойствы ў розных краінах сьвету ў 1990-ыя гады, – заявіў генэральны сакратар ААН Кофі Анан, выступаючы на міжнароднай канфэрэнцыі супраць генацыду, якая распачалася сёньня ў Стакгольме. "Найганебнейшую бязвольнасьць", паводле словаў Анана, сьвет прадэманстраваў пры масавых забойствах людзей у Югаславіі й Руандзе. Канфэрэнцыя супраць генацыду завершыцца ў сераду.
XS
SM
MD
LG