Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:47 ]  "Human Rights Watch" крытыкуе Джорджа Буша й Тоні Блэра


ЛЁНДАН. Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Human Rights Watch” скрытыкавала прэзыдэнта ЗША Буша й прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Блэра за спробы апраўдаць леташняе ўварваньне ў Ірак гуманітарнымі прычынамі. У абнародаваным сёньня дакладзе праваабарончай арганізацыі адзначана, што доўгі час, калі вайсковае ўмяшаньне было больш апраўданае, Захад ігнараваў зьверствы Хусэйна, у прыватнасьці вынішчэньне ў 1988 годзе ірацкіх курдаў. “Human Rights Watch” таксама рэзка крытыкуе ў сёньняшнім дакладзе стаўленьне ўсясьветнай супольнасьці да парушэньняў правоў чалавека ў Чачэніі.
XS
SM
MD
LG