ТЭГЕРАН. Прадстаўнікі іранскіх рэфармістаў абвінавцілі кансэрватыўныя сілы краіны ва ўжываньні “таталітарных мэтадаў” і заявілі, што разглядаюць магчымасьць байкоту прызначаных на 20 лютага выбараў у парлямэнт. Напярэдадні Рада вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі наклала вэта на пастанову іранскага парлямэнту аб адмене забароны на ўдзел у выбарах больш як 8 тысяч кандыдатаў-рэфармістаў.