ТЭГЕРАН
Іранскі парлямэнт сёньня ўхваліў зьмены ў выбарчы закон, якія аблягчаюць права кандыдатаў на рэгістрацыю. Кансэрватыўная Рада вартавых іслямскай рэвалюцыі некалькі тыдняў таму адмяніла рэгістрацыю трох тысячаў кандыдатаў-рэфарматараў, запаліўшы палітычны крызіс у краіне. Паводле прынятага сёньня закону, Рада вартавых цяпер ужо ня мае права выкрэсьліваць кандыдатаў на парлямэнцкіх выбарах. Учора прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі і сьпікер парлямэнту Мехды Карубі выступілі з сумеснай заявай у падтрымку рэфарматараў. Прадстаўнік Рады вартавых іслямскай рэвалюцыі сёньня паведаміў, што Рада перагледжвае сваё рашэньне, і ўжо вярнула права на рэгістрацыю амаль пяцістам забароненым кандыдатам