ТЭГЕРАН. Прэзыдэнт Ірану Мухамад Хатамі і сьпікер іранскага парлямэнту Мэхдзі Харубі сёньня выступілі з супольным заклікам перагледзець сьпіс кандыдатаў, якім забаранілі ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах у наступным месяцы. Кансэрватыўная Рада ахоўнікаў раней забараніла прыкладна 3 тысячам шасьцістам з 8 тысячаў патэнцыйных кандыдатаў удзельнічаць у выбарах, якія маюць адбыцца 20 лютага. Сярод тых, каму забаранілі ўдзел у выбарах нібыта за непавагу да ісьляму, 80 цяперашніх дэпутататаў іранскага парлямэнту.