Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:44 ]  ААН ацэньвае магчымасьць вяртаньня сваёй місіі ў Ірак


БАГДАД. Два спэцыялісты ААН у пытаньнях бясьпекі прыбылі напярэдадні ў Ірак з мэтаю ацаніць магчымасьць вяртаньня ў гэтую краіну місіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Тым часам учора на поўначы Іраку паблізу гораду Каяра разьбіўся амэрыканскі вайсковы верталёт. Загінулі абодва пілёты. Прычыны катастрофы пакуль што не вядомыя. Амэрыканскія спэцслужбы паінфармавалі пра арышт аднаго зь лідэраў групоўкі “Ансар аль-Іслам”, якая чыніць супраціў сілам кааліцыі ў Іраку. Хусам аль-Емэні быў затрыманы ў ходзе апэрацыі недалёка ад гораду Эль-Фалюджа, за 50 кілямэтраў на захад ад Багдаду. Паводле зьвестак амэрыканскіх уладаў, аль-Емэні быў памочнікам Абу Мусаба Заркаві, якога падазраюць у рыхтаваньні забойства аднаго з дыпляматаў ЗША ў Ярданіі, а таксама ў кіраваньні лягерам тэрарыстаў у Аўганістане і ў сувязях з “Аль-Кайдай”.
XS
SM
MD
LG