Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:19 ]  Ствараецца вакцына супраць птушынага грыпу


ЖЭНЭВА. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя паінфармавала, што працуе над стварэньнем вакцыны супраць птушынага грыпу. Згодна з паведамленьнем арганізацыі, на стварэньне вакцыны можа спатрэбіцца каля шасьці месяцаў. Адначасова Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя заклікала зрабіць тэрміновыя захады, каб спыніць пашырэньне эпідэміі птушынага грыпу. Хвароба паразіла птушкафэрмы ў шасьці краінах – Тайляндзе, Камбоджы, Віетнаме, Японіі, Паўднёвай Карэі й Тайване. У Віетнаме ад хваробы памерлі шэсьць чалавек, жыцьцё яшчэ аднаго чалавека хвароба забрала ў Тайляндзе.
XS
SM
MD
LG