Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:46 ]  "Птушыны грып" распаўсюджваецца


Тайлянд. Тут афіцыйна пацьверджаныя два выпадкі захворваньня гэтык званым «птушыным грыпам» -- перад гэтым вірус быў выяўлены на птушкафермах у шаснаццаці правінцыях краіны. Адзін чалавек памёр. Эўрапейскі Зьвяз ўвёў эмбарга на пастаўку з Тайваню птушынага мяса. Першая інфармацыя пра захворваньне людзей на птышыны грып паступілі з Вьетнаму, дзе ахвярамі хваробы зрабіліся пяць чалавек. Зафіксаваныя выпадкі хваробы і ў Японіі, на Тпайвані і ў Паўднёвай Карэі. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя лічыць, што вірус можа быць яшчэ больш небясьпечным у выніку мутацыяў.
XS
SM
MD
LG