Тэгеран. Рада іслямскай рэвалюцыі Ірану вырашыла перагледзіць ранейшае рашэньне адхіліць ад удзелу ў парлямэнцкіх выбарах больш як тры тысячы кандыдатаў-рэфармістаў. Прадстаўнік Рады аятала Ахмад Джанаці заявіў, што да кандыдатаў праявяць цярпімасьць. Прыхільнікі рэформаў заявілі пра байкот выбараў, калі забарона ня будзе скасаваная, а група дэпутатаў цяперашняй кадэнцыі абвясьціла акцыю пратэсту непасрэдна ў будынку парляманту. Да гэтага моманту Рада ісьлямскай рэвалюцыі аднавіла ў сьпісе 350 кандыдатаў.