Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:15 ]  "Human Rights Watch" крытыкуе ўлады Азэрбайджану


БАКУ. Праваабарончая арганізацыя “Human Rights Watch” скрытыкавала Азэрбайджан за сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека. У распаўсюджаным сёньня дакладзе пададзены зьвесткі пра жорсткі перасьлед апазыцыі пасьля леташніх прэзыдэнцкіх выбараў у Азэрбайджане, на якіх перамог Ільхам Аліеў – сын былога кіраўніка краіны Гейдара Аліева. “Human Rights Watch” вінаваціць таксама азэрбайджанскія ўлады ў фальсыфікацыі вынікаў гэтых выбараў.
XS
SM
MD
LG