НЬЮ-ДЭЛІ. Прэм’ер-міністар Індыі Атал Бігары Ваджпаі сустрэнецца сёньня з дэлегацыяй кашмірскіх сэпаратыстаў. Учора ў Нью-Дэлі прайшлі першыя наўпроставыя перамовы індыйскага кіраўніцтва й прадстаўнікоў кашмірскіх сэпаратыстаў. У заяве з вынікаў сустрэчы гаворыцца пра цьвёрды намер пакончыць з гвалтам у Кашміры. Індыйска-пакістанскае процістаяньне ў правінцыі Кашміры за дзесяцігодзьдзі забрала жыцьці звыш 65 тысяч чалавек.