ДАВОС (ШВЭЙЦАРЫЯ). Генэральны пракурор ЗША Джон Эшкрафт сёньня заклікаў павялічыць міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з карупцыяй. Выступаючы на Усясьветным эканамічным форуме ў Давосе Эшкраф назваў карупцыю адной з галоўных пагрозаў дэмакратыі і разьвіцьцю па ўсім сьвеце. Ён заявіў, што паводле некаторых ацэнак карупцыя роўная 2 трыльёнам 300 мільярдам даляраў штогод – то бок сямі адсоткам усясьветнай эканомікі. Эшкрафт дадаў, што карупцыя палягчае кантрабанду матэрыялаў для вырабу ядзернай, біялягічнай і хімічнай зброі.