Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:12 ]  Сэрбія: безвыніковыя спробы стварыць урадавую кааліцыю

БЯЛГРАД. Перамовы дэмакратычных партыяў Сэрбіі пра стварэньне ўрадавай кааліцыі скончыліся безвынікова. Калі найбліжэйшым часам у Сэрбіі ня будзе сфармаваны новы кабінэт, у лютым пройдуць пазачарговыя парлямэнцкія выбары. На выбарах, якія адбыліся ў Сэрбіі ў сьнежні, перамагла радыкальная партыя Воіслава Шэшаля – аднак яе прадстаўніком у парлямэнце не хапіла мандатаў, каб сфармаваць новы кабінэт. Цяпер дасягнуць кампрамісу для стварэньня ўрадавай кааліцыі не ўдалося дэмакратычным сілам краіны.
XS
SM
MD
LG