Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:33 ]  Зварот прэзідэнта ЗША "Аб становішчы ў краіне"


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выступіў учора ў Кангрэсе з штогадовым зваротам “Аб становішчы ў краіне”. Галоўнай мэтаю для ЗША Буш назваў дасягненьне “дэмакратычнага сьвету”. Амэрыканскі прэзыдэнт чарговым разам заявіў пра апраўданасьць ваеннай апэрацыі ў Іраку. “Калі б мы не зрабілі захадаў, праграмы Хусэйна па распрацоўцы зброі масавага зьнішчэньня маглі б працягвацца дагэтуль”, – сказаў Буш. Ён падкрэсьліў, што Злучаным Штатам не патрэбны нічый дазвол для абароны амэрыканскіх грамадзянаў. Амэрыканскі прэзідэнт заявіў, што вайна ў Іраку стала галоўным фактарам , які прымусіў Лібію адмовіцца ад зброі масавага зьнішчэньня. "9 месяцаў напружаных перамоваў дазволілі Злцучаным Штатам і Велікабрытаніі дамагчыся раззбраеньня Лібіі, а у Іраку 12 гадоў дыпляматычных высілкаў скончыліся бязвынікова. Прычына гэтага відаврочная: каб дыпляматыя была пасьпяховай, слова павінна гучаць пераканаўча. А зараз ніхто ня мае сумневу ў пераканаўчасьці слова Злучыных Штатаў". Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты, разам з міжнароднай супольнасьцю, працягваюць дамагацца, каб Паўночная Карэя і Іран адмовіліся ад сваіх ваеных ядзерных праграмаў:"Мэта Злучаных Штатаў – зрабіць так, каб самая небясьпечная зброя ў сьвеце не патрапіла ў рукі самых небясьпечных рэжымаў". Заявіў прэзідэнт ЗША , выступаючы ўчора з пасланьнем да Кангрэсу і нацыі.
XS
SM
MD
LG