ОСЛА. Ня менш як два чалавекі загінулі, а 16 зьніклі бязь вестак паблізу паўднёва-заходняга ўзьбярэжжа Нарвэгіі, дзе ўчора абярнулася й затанула нарвэскае грузавое судна. Удалося ўратаваць 12 чалавек. Выратавальныя работы на месцы здарэньня працягваюцца. Прадстаўнік нарвэскай кампаніі-ўладальніцы карабля паведаміў, што на борце знаходзілася каменьне. Судна мела даставіць яго ў Нямеччыну.