Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:20 ]  ЗША: Джон Керы выйграў дэмакратычныя правыбары ў Аёве


ДЭ-МОЙН. У амэрыканскім штаце Аёва стартавала кампанія вылучэньня кандыдатаў ад дэмакратычнай партыі на пасаду прэзыдэнта ЗША. Папярэднія выбары ў Аёве выйграў сэнатар Джон Керы. Яго падтрымалі 38 працэнтаў прыхільнікаў дэмакратычнай партыі. Найбліжэйшыя супернікі Керы сэнатар Джон Эдвардз і былы губэрнатар штату Вэрмонт Говард Дын набралі 32 і 18 працэнтаў адпаведна. 27 студзеня ў перадвыбарчую барацьбу ўступяць дэмакраты яшчэ аднаго штату – Нью-Гэмпшыру. Выбары прэзыдэнта ЗША адбудуцца ў лістападзе.
XS
SM
MD
LG