Як паведамляе Бі-Бі-Сі, вірус, які прыходзіць электроннай поштаю як тэставае паведамленьне службы тэхнічнай падтрымкі, паразіў ужо кампутары ў 87 краінах сьвету. Трапіўшы ў кампутар, "Бэгл" рассылае паведамленьні па ўсіх наяўных у кампутарнай пошце адрасох, а таксама адпраўляе свайму стваральніку інфармацыю пра заражаны кампутар.