БАГДАД Першае японскае вайсковае злучэньне прыбыла сёньня ў Ірак, у горад Эс-Самава. Гэты перадавы аддзел налічвае каля 30 салдатаў, яны пачынаюць падрыхтоўку разьмяшчэньня ў Іраку шасьцісот сотняў японскіх вайскоўцаў. Гэта – першая баявая апэрацыя японскіх сілаў самаабароны пасьля Другой Усясьветнай вайны. Прэмьер-міністар Японіі Дзюінціра Каідзумі , выступаючы сёньня ў японскім парляменце заявіў: "Зараз мы можам сьмела сказаць – мы дапамагаем міжнароднай супольнасьці ня толькі грашыма і гуманітарнымі грузамі, але не адмаўляемся і ад больш небясьпечнай місіі – падтрыманьня міру і парадку ў “гарачых кропках”. Мала даваць грошы – наш абавязак накіроўваць і салдатаў у іншыя краіны".