ТЭГЕРАН Рэфармісцкая партыя Ірану, якую ўзначальвае прэзідэнт краіны Махамад Хатамі, паграджае байкотам парляменцкіх выбараў, калі рэлігійныя кансэрватары ня пойдуць на саступкі. Рада стражнікаў ісламскай рэвалюцыі, якая кантралюе дзейнасьць ворганаў дзяржаўнай улады, забараніла некалькім сотням рэфармістаў удзельнічаць у выбарах, якія адбудуцца 20 лютага. Рада можа перагледзіць сваё рашэньне да канца студзеня.