НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан сустрэнецца сёньня з прадстаўнікамі Кіроўчай рады Іраку й кіраўніком амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Полам Брэмэрам. Чакаецца, што Брэмэр і чальцы Кіроўчай рады зьвернуцца да ААН з просьбаю выступіць пасярэднікам пры ўрэгуляваньні сытуацыі, выкліканай плянамі Злучаных Штатаў да 30 чэрвеня перадаць уладу ў Іраку прызначанаму часоваму ўраду. Уплывовы духоўны лідэр ірацкіх шыітаў Алі аль-Сістані настойвае ў сваю чаргу на правядзеньні ў краіне наўпроставых агульных выбараў.