Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:08 ]  ПАРЭ занепакоеная палітычнай сытуацыяй ва Ўкраіне


КІЕЎ. Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы занепакоеная палітычнай сытуацыяй ва Ўкраіне. Знаходзячыся зь візытам у Кіеве, прадстаўніца ПАРЭ Ханнэ Сэвэрынсэн заявіла, што канстытуцыйны крызіс ва Ўкраіне пагражае ўкраінскай дэмакратыі. Сэвэрынсэн мае намер абмеркаваць з кіраўніцтвам Украіны прапановы аб папраўках да канстытуцыі, якія дазволяць выбіраць прэзыдэнта краіны не на агульных выбарах, а ў Вярхоўнай Радзе. Украінская апазыцыя лічыць, што названыя прапановы падрываюць дэмакратыю ў краіне. Згодна з апытаньнямі грамадзкай думкі, ідэі выбіраньня прэзыдэнта Вярхоўнай Радаю не падтрымлівае й абсалютная бальшыня жыхароў Украіны. 88 працэнтаў рэспандэнтаў лічаць, што прэзыдэнт павінен выбірацца на агульнанацыянальных выбарах.
XS
SM
MD
LG