Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:06 ]  Швэцыя: чакаецца прысуд у справе аб забойстве Анны Лінд

СТАКГОЛЬМ. Чакаецца, што сёньня завершыцца працэс над забойцам міністра замежных справаў Швэцыі Анны Лінд. У забойстве прызнаўся 25-гадовы швэдзкі грамадзянін сэрбскага паходжаньня Міхайла Міхайлавіч. Мінулым тыднем Міхайлавіч сказаў суду, што да нападу на Лінд яго падштурхнулі галасы ў ягонай галаве. Міхайлавіч можа быць адпраўлены ў псыхіятрычную клініку, калі судзьдзі прызнаюць, што ён псыхічна хворы.
XS
SM
MD
LG