КАІР. З дапамогай францускай мінісубмарыны дыстанцыйнага кіраваньня ўдалося здабыць другую чорную скрынку эгіпэцкага самалёта, які пацярпеў катастрофу 3 студзеня. Чорная скрынка ляжала ў Чырвоным моры на глыбіні 1000 мэтраў. Бальшыня са 148 ахвяраў катастрофы былі францускія турысты.