БАГДАД. Сёньня ў Багдадзе перад уваходам у будынак камандаваньня кааліцыйнымі сіламі выбухнула бомба, у выніку чаго 23 чалавекі былі забітыя і больш за 60 параненыя. Прадстаўнік камандаваньня палкоўнік Ралф Бэйкер паведаміў, што бомба была сваханая ў грузавіку, які быў запаркаваны каля ўваходу, якім карысталіся ірацкія грамадзяне.