Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:21 ]  Іран: выбарчая камісія краіны можа пайсьці ў адстаўку


ТЭГЕРАН. Парлямэнцкія выбары ў Іране адбудуцца, як і было заплянавана, 20 лютага, – пра гэта заявіў сёньня старшыня іранскай выбарчай камісіі Мартэза Мабалаг. Пры гэтым Мабалаг ня выключыў, што ўся камісія можа пайсьці ў адстаўку, калі кансэрватыўная Рада вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі не адменіць сваёй пастановы адхіліць ад удзелу ў выбарах звыш трох тысяч рэфармістаў. Сёньня іранская праваабароньніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру Шырын Эбадзі заявіла, што прэзыдэнт краіны рэфарміст Махамад Хатамі павінен выканаць абяцаньне пайсьці ў адстаўку ў тым разе, калі яму ня ўдасца пераадолець супраціву рэлігійных кансэрватараў.
XS
SM
MD
LG