Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:31 ]  Ірак: лідэр шыітаў пагражае акцыямі пратэсту й страйкамі


БАГДАД. Камандзір войскаў ЗША ў Іраку генэрал Рыкарда Санчэс зьвярнуўся да антыамэрыканскіх сілаў у гэтай краіне з заклікам скласьці зброю. Выступаючы сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Багдадзе, Санчэс падкрэсьліў, што войскі кааліцыі зробяць усё, каб зламаць супраціў ірацкіх паўстанцаў. Тым часам духоўны лідэр ірацкіх мусульманаў-шыітаў аятала Алі аль-Сістані прыгразіў масавымі акцыямі пратэсту й страйкамі, калі амэрыканска-брытанская адміністрацыя не пагодзіцца на правядзеньне найбліжэйшым часам агульных выбараў для сфармаваньня новага ўраду Іраку. Прадстаўнік аяталы ў горадзе Кербала шэйх Абдэль аль-Карабалай ня выключыў канфрантацыі ў тым разе, калі часовая адміністрацыя не адмовіцца ад “каляніяльных”, як ён выказаўся, “плянаў” у Іраку. Сёньня пры выбуху ў Багдадзе 15-гадовы падлетак загінуў, а яшчэ пяць іракцаў былі параненыя. Выбух здарыўся пры спробах амэрыканскіх вайскоўцаў і ірацкіх паліцыянтаў разьмінаваць бомбу, закладзеную на адной з цэнтральных вуліц ірацкай сталіцы.
XS
SM
MD
LG