БАМБЭЙ. У гэтым індыйскім горадзе распачаў работу Ўсясьветны сацыяльны форум, на які сабраліся каля 75 тысяч антыглябалістаў. Форум упершыню адбываецца ў азіяцкай краіне. На парадку дня – пытаньні барацьбы з глябалізацыяй, датрыманьня правоў чалавека, а таксама сытуацыя ў сувязі з вайною ў Іраку.