КАТМАНДУ. У індыйскую амбасаду ў Нэпале ўварвалася каля трох дзясяткаў малпаў, што змусіла дыпляматаў зьвярнуцца па дапамогу да экспэртаў-заолягаў. Малпы напалі на службоўцаў, забрудзілі службовыя кабінэты і паламалі абсталяваньне. За выгнаньне малпаў амбасада абяцае ўзнагароду 350 даляраў.