БЯЛГРАД. Учора падчас сьвяткаваньня старога Новага Году жыхар Бялграду быў забіты ў сваёй кватэры. Удзельнікі сьвяткаваньня ў доме насупраць прывіталі Новы Год стрэламі, і адна куля выпадкова трапіла ў акно праз вуліцу. Сэрбы разам з фаервэркамі традыцыйна сустракаюць Новы Год стрэламі ў паветра, нягледзячы на афіцыйную забарону.