МЕНСК. Прэсавы сакратар дзяржкамавіяцыі Беларусі Вадзім Біцан заявіў, што Менскі авіярэмонтны завод, які ў 1999 годзе праводзіў рамонт самалёта ЯК40, які ўчора разьбіўся пад Ташкентам, не нясе адказнасьці за катастрофу. Біцан патлумачыў, што гарантыя на такі рамонт захоўваецца 1 год, тым часам як самалёт лётаў пасьля рамонту 4 гады. Самалёт 1975 году выпуску на момант катастрофы адпрацаваў 37 тыясч гадзінаў з рэсурсу 38 тысячаў.