Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:19 ]  Бэрлюсконі зноў падсудны


РЫМ. Канстытуцыйны Суд Італіі сёньня пастанавіў ануляваць закон, які даваў прэм’ер-міністру Сыльвіё Бэрлюсконі й шэрагу іншых высокіх кіраўнікоў часовы імунітэт супраць судовага перасьледу. У пастанове суду гаворыцца, што дакумэнт, ухвалены парлямэнтам у леташнім чэрвені, парушае прынцып роўнасьці ўсіх грамадзянаў перад судом. Камэнтуючы пастанову суду, лідэр лева-цэнтрыстаў Франчэска Рутэлі сказаў, што яно дэманструе незалежнасьць італьянскіх канстытуцыйных установаў. “Гэта вельмі добры дзень, бо наш Канстытуцыйны суд паказаў свабоду, незалежнасьць, здольнасьць прымаць рашэньні ў крытычны час для нашай дэмакратыі. Гэтая пастанова пацьвярджае незалежнасьць нашай канстытуцыйнай сістэмы. Яна спрацавала добра”, - заявіў Рутэлі. Цяпер можа быць адноўлены прыпынены мінулым летам працэс супраць Бэрлюсконі, якога вінавацілі ў подкупе судзьдзяў.
XS
SM
MD
LG