Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:17 ]  Ірак: чарговыя ахвяры процістаяньня


БАГДАД. У Іраку ў выніку выбуху забіты амэрыканскі салдат, яшчэ два вайскоўцы ЗША параненыя. Бомба выбухнула, калі па дарозе ў цэнтры Багдаду праяжджала амэрыканская вайсковая калёна. У раёне гораду Самара на поўначы Іраку салдаты ЗША застрэлілі сямёх мясцовых жыхароў, засьпеўшы іх на спробах зьліць нафту з трубаправоду. Тым часам кіраўнік часовай амэрыканска-брытанскай адміністрацыі Іраку Пол Брэмэр заклікаў Кіроўчую раду краіны прытрымлівацца вызначанага графіку стварэньня ўраду. Найбольш уплывовы духоўны лідэр ірацкіх шыітаў аятала Алі аль-Сыстані патрабуе правесьці выбары ў найбліжэйшыя месяцы – да сфармаваньня новага ўраду Іраку. У сваю чаргу міністры замежных справаў Гішпаніі й Іраку заклікалі ААН вярнуць сваіх супрацоўнікаў у Ірак. Міністры выступілі з такім заклікам пасьля сёньняшніх перамоваў у Багдадзе. Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Іраку Хашыяр Зэбары падкрэсьліў, што менавіта ААН павінна кантраляваць працэс перадачы ўлады ў краіне самім іракцам.
XS
SM
MD
LG